У 40-ю гадавіну чарнобыльскай катастрофы Штодзень імкнуўся гаварыць пра яе максімальна шырока і сумленна. Мы пісалі пра зону адчужэння, пра ўплыў вайны, пра дабрачыннасць і чалавечую салідарнасць, пра злачыннае маўчанне савецкіх уладаў і публікавалі новыя факты, якія дагэтуль працягваюць адкрывацца. Словам, рабілі ўсё магчымае, каб тэма Чарнобыля не знікала з паверхні нават праз дзесяцігоддзі.
Прапануем падборку матэрыялаў Штодня, якія лічым важнымі. Калі нешта прапусцілі, можаце вярнуцца да гэтых тэкстаў 26 красавіка і ў наступныя дні.
Чарнобыльская матрыца: як Юрый Варонежцаў змагаўся за праўду
Беларускі навуковец-фізік, кандыдат тэхнічных навук, сябра Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савета СССР Юрый Варонежцаў памёр ад анкалогіі ў 20 кастрычніка 2020 года. Ягоны ўнёсак у змаганні за праўду пра чарнобыльскую катастрофу – бясцэнны. 1986 год ён сустрэў у Гомелі. Ён быў адным з першых, хто пачаў самастойна вымяраць узровень радыяцыі.
“Раніцай мы прыйшлі ў інстытут, у нас быў доступ да дазіметраў ДП-5, такія вялікія і прымітыўныя. Мы ўзялі гэтыя дазіметры і пачалі вымяраць. У нас у Гомелі ўжо была павышаная радыяцыя: былі дзясятыя мілірэнтгены ў гадзіну, гэта атрымліваецца сто – больш за сто мікрарэнтген у гадзіну, што ў 5-6 разоў болей за норму. Гэта і быў ёдны ўдар…”

Індыя і Чарнобыль: гісторыя, у якую цяжка паверыць
У пачатку 1990-х дзеці з Гомельшчыны ехалі на аздараўленне не толькі ў Еўропу — але і ў Індыю. Так, у тую самую Індыю, якая сама жыла небагата, але ўсё ж прыняла беларускіх дзяцей пасля катастрофы. Гісторыя, пра якую сёння амаль не ўспамінаюць.
“Мы ні ў каго нічога не прасілі… Кішэнныя грошы растаялі ўжо на першым базары. Мы былі бяднейшыя за жабракоў. Гэта быў першы ўрок…”
“Замест “казкі” — жабракі, трушчобы і антысанітарыя. Але краіна, якая сама мела мала, усё ж дапамагла”

“Мяне ўразіў Гомель, разняволенасць людзей, тое, што вельмі добра віталі нашы сцягі” – Вячаслаў Сіўчык пра гісторыю “Чарнобыльскага шляху”
“Штодзень” паразмаўляў пра гісторыю гэтых акцыяў, ролю Гомеля ў пратэстах супраць Чарнобылю са шматгадовым арганізатарам “Чарнобыльскіх шляхоў”, палітыкам Вячаславам Сіўчыкам.
“У той жа Ветцы, там быў дзесяцітысячны мітынг Чарнобыльскі. Ну, у прынцыпе, практычна ўсе, хто мог выйсці, яны выйшлі на гэты мітынг, і акцыі масавыя адбываліся па рэгіёнах вельмі сур’ёзныя. Яны ў сваю чаргу ўплывалі ўжо на Менск… Бо атрымлівалася як людская рака, вялікая рака, у якую проста цякуць з розных рэгіёнаў Беларусі рэчкі людзей з сваёй бядой…”

Праз год пасля ўдару расійскіх беспілотнікаў: Greenpeace ва Украіне ацаніў рызыкі для канструкцыі, якая ўкрывае чацвёрты блок ЧАЭС
Пасля расійскага ўдару па саркафагу на Чарнобыльскай АЭС у 2025 годзе ён можа абваліцца, лічыць аддзяленне Greenpeace ва Украіне.
Штодзень сабраў, што вядома на гэты конт на сённяшні момант.

Падборка фільмаў пра катастрофу на ЧАЭС
Жыхары Беларусі, на жаль, не змогуць далучыцца да Чарнобыльскага шляху. А паглядзець тэматычнае кіно можа кожны. Прапануем спіс найбольш папулярных стужак на чарнобыльскую тэму.
Ад акопаў у Рудым лесе да дронаў: што наcамрэч адбываецца ў Чарнобылі на фоне вайны
Якія сляды пакінулі пасля сябе расійскія захопнікі? Ці нясе ЧАЭС і сёння пагрозу ў плане радыяцыі для Беларусі і суседніх рэгіёнаў? Ці маглі расійскія вайскоўцы атрымаць вострую прамянёвую хваробу, капаючы акопы ў Рудым лесе — адным з самых забруджаных месцаў зоны адчужэння? І якая будучыня чакае ўкраінскую частку зоны адчужэння? Пра гэта Штодзень паразмаўляў з Алегам Бандарэнкам — навукоўцам і адным з вядучых украінскіх спецыялістаў у галіне радыяцыйнай бяспекі і радыёэкалогіі.

Як хавалі першых ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы
Першыя ахвяры Чарнобыльскай катастрофы – гэта 30 пажарных, якія выйшлі на ліквідацыю пажару на ЧАЭС, і супрацоўнікі атамнай электрастанцыі.
“На маіх вачах… У параднай форме яго засунулі ў цэлафанавы мех і завязалі… I гэты мех паклалі ўжо ў драўляную труну… А труну яшчэ адным мехам абвязалі… Цэлафан празрысты, але тоўсты, як цырата… I ўжо ўсё гэта памясцілі ў цынкавую труну… Уціснулі… Адна фуражка наверсе засталася…”
Некалькі з магілаў сімвалічныя. Адна з іх Валерыя Хадымчука, аператара рэактарнага цэха Чарнобыльскай АЭС. У момант выбуху ён знаходзіўся ў машынным залі станцыі, цела пад заваламі так і не знайшлі.
Плошча забруджвання Беларусі цэзіем-137 зменшылася амаль у два разы, сцвярджаюць улады. Але што значаць гэтыя лічбы?
Пра значнае скарачэнне колькасці беларускіх земляў, забруджаных радыеактыўным цэзіям прадстаўнікі ўладаў паведамілі на адмысловай прэс-канферэнцыі 22 красавіка. “Штодзень” паразмаўляў пра гэта з радыяцыйным хімікам Сяргеем Бесарабам, які кажа, што з лічбамі не ўсё так проста.
Кошт ілжы. Што пісалі савецкія газеты ў першыя дні пасля Чарнобыльскай аварыі
26 красавіка 1986 года на атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі адбыўся выбух на чацвёртым энергаблоку. У Савецкім Саюзе і саму катастрофу, і яе жахлівыя наступствы спрабавалі схаваць, а многія камуністычныя бюракраты нават не ўнікалі ў тое, што адбывалася насамрэч: або не разумелі, або свядома прымалі рашэнні, якія пагражалі жыццю соцень тысяч людзей. Калі ўпершыню насельніцтва дазналася пра аварыю на ЧАЭС? І што ў першыя дні пасля катастрофы пісалі галоўныя газеты СССР?

Светлая памяць ахвярам і павага героям-ліквідатарам, навукоўцам, якія не маўчалі, і актывістам БНФ, што змагаліся за праўду.


