Найчасцей залатарнік можна сустрэць на ўскраінах гарадоў і вёсак, уздоўж дарог, на палях і каля могілак. Чыноўнікі гатовыя штрафаваць на 450 рублёў, калі пабачаць яго на прыватным участку.

Паводле рэгіянальнага тэлеканала, залатарнік хутка выцясняе мясцовыя расліны: адзін куст дае да 100 тысяч насення, а яго карані прыгнятаюць рост іншай расліннасці. Ачагі распаўсюджвання апрацоўваюць гербіцыдамі – спецыялісты лічаць гэты спосаб самым эфектыўным.
Залатарнік канадскі і гіганцкі завезлі да нас у другой палове ХХ стагоддзя ў дэкаратыўных мэтах – а, значыць, як і з некаторымі іншымі інвазіўнымі раслінамі пастараліся савецкія дзеячы.
Жыхар вёсцы Клімаўка Рыгор скардзіцца, што вырыванне залатарніка не дапамагае, супрацоўнік Мінпрыроды раіць выкарыстоўваць хімікаты і папярэджвае пра штраф. На палях залатарнік апрацоўваюць гербіцыдамі, ад якіх “трава згарае” адзін супрацоўнік справаздачыцца, што ўжо зрабіў 20 гектараў.
Як лічаць навукоўцы, калі працэс распаўсюджвання залатарнік не спыніць, расліна захопіць усю тэрыторыю. “У яго высокая насенная прадуктыўнасць і вельмі высокая ўсходжасць – 95%. Ён з’яўляецца агрэсарам і знішчае абарыгенныя віды. Нашы мясцовыя віды знікаюць, і птушкі, і насякомыя. Гэта значыць, у першую чаргу пакутуе наша біяразнастайнасць”, – кажа дацэнт кафедры біялогіі ГДУ імя Скарыны Мікалай Дайнека.
“У Гомельскай вобласці ў нас зарэгістравана каля 300 гектараў, занятых залатарнікам. Вялікія плошчы — якраз у горадзе Гомелі, у Гомельскім раёне, у Буда-Кашалёўскім, Нароўлянскім раёнах. Як правіла, гэта дзесьці па ўскраінах нейкіх сельскагаспадарчых палёў, ускрайках лясоў ці вакол могілак”, – адзначыў начальнік аддзела Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Міхал Шалупаеў.
Эколаг птушкафафбрыкі Генадзь Косіч кажа, што на іх тэрыторыі два з паловай гектары залатарніка і баршчавіка. “Змагацца трэба толькі гербыцыдам. Вы не выкапаеце ўсё, гэта немагчыма”, – перакананы ён.