Моўныя інспектары Аліна Нагорная і Ігар Случак прадаюць уласны дом

by homieldays

Моўныя інспектары Аліна Нагорная і Ігар Случак прадаюць уласны прыватны дом у вёсцы Перасека, што на Гомельшчыне. Грамадскія дзеячы рыхтавалі яго для жыцця, аднак вымушаныя былі з’ехаць з дома ў 2021 годзе.

“Мы два гады там жылі і рабілі рамонт. Усё сваімі рукамі зроблена. Ігар там кожны міліметр фарбаваў. І толькі зрабілі рамонт – давялося з’ехаць”, – распавяла Аліна Нагорная.

Аліна Нагорная і Ігар Случак – актывісты, якія займаюцца абаронай моўных правоў. Яны аўтары некалькіх кніг. Сярод якіх –“Абаронім вёску” з парадамі, як вырашаць вясковыя праблемы, дапаможнік “Як выхоўваць дзяцей беларусамі ў Беларусі і за яе межамі?”, “Мова 404”. Аліна Нагорная і Ігар Случак дамагліся беларусізацыі брэндаў Pepsi і Coca Cola. Актывіст да гэтага працягваюць жыць у Беларусі, аднак у паўпадпольных умовах.

Штодзень https://t.me/shtodzien

https://www.facebook.com/sztodzien

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png