У Ірынінскай гімназіі ў Гомелі – некалькі выпадкаў суіцыдаў. Паводле нашай інфармацыі, з пачатку навучальнага году як мінімум двое падлеткаў скончыла жыццё самагубствам. Яшчэ двое спрабавалі здзейсніць суіцыд. Магчыма, прычына – у нездаровым навучальным працэсе.

Фота: https://street.gomelhistory.by/
Ірынінская гімназія калісьці прэстыжнай навучальнай установай. Па выніках працы за 2012 года гімназія стала “Найлепшай установай адукацыі Гомеля”. І як адзначаецца на сайце ўстановы, была занесеная на Дошку гонару горада. Цяпер бацькі і навучэнцы пакідаюць не самыя найлепшыя водгукі пра гімназію. Яшчэ за 2019-2020 гадах можна прачытаць захапляльныя водгукі з невялікай доляй крытыкі:
“Тут вучыцца мой сын. Выдатны ўзровень”.
“Вельмі задаволены”.

Водгукі пра гімназію
“Вучыўся там многа год таму. Канешне, стаўлю пяцёркі”.
Аднак пасля 2021 года каментарыі пра гімназію становяцца негатыўнымі. Бацькі і выпускнікі пакідаюць падобныя меркаванні:
— Не ўсе настаўнікі добрасумленныя. Некаторыя праяўляюць зайздрасць і несправядлівасць у дачыненні да іншых. Ігнаруюць прыніжэнні з боку дзяцей да іншых дзяцей, ніякіх мер не было прынята, пакуль скончыла школу, атрымала псіхічныя праблемы. Калі над вашым дзіцём будуць здзеквацца, то настаўнікам і адміністрацыі абсалютна пляваць, ніякія скаргі і просьбы не дзейнічаюць.(…) Паводзіны некаторых настаўнікаў на ўроках могуць прывесці ў шок: агрэсія і злоба з нецэнзурнай лаянкай. (…) Пасля сканчэння школы я праходжу курс лячэння з псіхолагам.

Водгукі пра гімназію
Дарэчы, менавіта ў 2021 годзе здарыўся скандал у школе, калі настаўніца на ўроку беларускай літаратуры парвала фотаздымак пісьменніцы і на той момант нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, даклад пра якую падрыхтавала вучаніцы 9 класа. Педагог тады заявіла, што Святлана Алексіевіч нічога добрага не напісала.
З апошніх выказванняў пра Ірынінскую гімназію за верасень гэтага года:
— Агіднае месца з перадузятым стаўленнем настаўнікаў. Для настаўнікаў існуюць толькі выдатнікі, якіх трэба выцягнуць па ўсіх прадметах для прэстыжу ўстановы, а да ўсіх астатніх ім справы няма.

Водгукі пра гімназію
Паводле дадзеных пракуратуры Гомельскай вобласці, за 9 месяцаў 2026 года зафіксавана 22 факты гібелі дзяцей ад знешніх прычын. Гэта болей у два разы, чым за аналагічны перыяд у 2025 годзе. Асноўныя прычыны – суіцыд, дарожна-транспартныя здарэнні, пажары і ўтапленні.
Чытайце таксама
У Гомелі — два выпадкі суіцыду сярод падлеткаў
“Гімназія памеркла”: у Гомелі пакінулі дырэктарку некалі прэстыжнай “ангельскай”
За два гады ў Гомельскай вобласці ад знешніх прычын загінулі амаль 40 дзяцей
