Новы выпадак суіцыду, пра які даведалася рэдакцыя “Штодня”, адбыўся ў раёне Беліца: жыццё самагубствам скончыў вучань 6-га класа. Паводле сведчанняў крыніц, хлопец сутыкнуўся з ціскам з боку адміністрацыі школы. “Бацькоў выклікалі ў навучальную ўстанову, і пасля вяртання дадому канфлікт працягнуўся. Падлетак скончыў жыццё проста на вачах у сям’і. Бацька дзіцяці працуе суддзём”, – распавялі нашыя крыніцы.

Ілюстрацыйнае фота
Нядаўна “Штодзень” інфармаваў пра іншы трагічны выпадак, які меў месца ў адной са школ мікрараёна Сельмаш. Вучань 11-га класа скончыў жыццё, выкарыстаўшы зарэгістраваную зброю (раней паведамлялася пра пісталет бацькі і таксама прэсінг з боку педагогаў). Паводле неафіцыйных звестак, падлетак пайшоў на такі крок праз няшчаснае каханне.
Калі вам вядома нешта яшчэ пра сітуацыю, можаце напісаць на нашу рэдакцыйную скрыню: sztodzien@gmail.com
ДЛЯ ДАВЕДКІ
Тэлефон даверу для дзяцей і падлеткаў: псіхалагічная дапамога дзецям і іх бацькам у крызісных сітуацыях – 8 (017) 263 03 03 (кругласутачна).
Агульнанацыянальная дзіцячая лінія дапамогі пацярпелым ад гвалту – 8 (801) 100 16 11, 8 (801) 201 55 55 (кругласутачна).
Бясплатная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту – 8 (017) 317 32 32 (з 8.00 да 20.00), +375 (29) 367 32 32, +375 (33) 603 32 32 (кругласутачна).
”Тэлефон даверу” – 8 (029) 899 04 01 (са стацыянарнага тэлефона), +375 (29) 899 04 01 (з мабільнага тэлефона. Можна звяртацца праз мэсанджары Telegram, Vibеr, WhatsApp. Кругласутачна).