Вучань забіў сябе праз канфлікт з адміністрацыяй школы?

У Гомелі працягваецца разбіральніцтва абставін смерці вучня 11 класа адной з сельмашаўскіх школ. Паводле нашых крыніц, падлетак наклаў на сябе рукі пасля канфлікту з адміністрацыяй школы, які датычыўся яго нефармальнага выгляду і фарбаваных валасоў. Гэта трагедыя адбылася некалькі дзён таму. Па нашых звестках, ужыты быў бацькоўскі пісталет, зарэгістраваны ў законным парадку. Бацька хлопца не з’яўляецца сілавіком.
Пахаванне адбылося ў суботу.
Выказваем спачуванні блізкім.
Калі вам вядома нешта яшчэ пра сітуацыю, можаце напісаць на нашу рэдакцыйную скрыню: sztodzien@gmail.com

ДЛЯ ДАВЕДКІ
 Тэлефон даверу для дзяцей і падлеткаў: псіхалагічная дапамога дзецям і іх бацькам у крызісных сітуацыях – 8 (017) 263 03 03 (кругласутачна).
Агульнанацыянальная дзіцячая лінія дапамогі пацярпелым ад гвалту – 8 (801) 100 16 11, 8 (801) 201 55 55 (кругласутачна).
Бясплатная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту – 8 (017) 317 32 32 (з 8.00 да 20.00), +375 (29) 367 32 32, +375 (33) 603 32 32 (кругласутачна).
«Тэлефон даверу» – 8 (029) 899 04 01 (са стацыянарнага тэлефона), +375 (29) 899 04 01 (з мабільнага тэлефона. Можна звяртацца праз мэсанджары Telegram, Vibеr, WhatsApp. Кругласутачна).

Штодзень

Слайдар пастоў