У гомельскіх Бярозках абвясцілі пра змаганне з несанкцыянаванымі звалкамі ў лесе

Смецце збіралася, падобна, у лесе ўжо доўга. Мясцовыя ўлады звярнулі на яго ўвагу толькі пасля скаргі ў сацсетках мясцовай жыхаркі. Лес належыць Каранёўскай лясной эксперыментальнай базе інстытута леса НАН Беларусі. Пасля скаргі паднялі мясцовых леснікоў, якія прыбралі смецце, паведамляе мясцовая раёнка. Таксама леснікі паставілі таблічкі з папярэджаннем і фотапастку. Цяпер людзям якія прынясуць смецце на гэтае месца пагражае адказнасць.

Фота: Маяк

Хаця ў цэлым эфектыўнасць фотапастак ацаніць складана. У адным з рэгіёнаў Гомельшчыны атрыманыя такім чынам фота планавалі друкаваць у мясцовай раёнцы, але невядома, ці справацавала такая пагроза.

Работа Гомельскага райжылкамгаса, які справаздачыцца пра арганізацыю збору смецця, атрымлівае ад людзей не самыя лепшыя водгукі. Самае папулярная адзнака апошнія пяць год адна зорачка: “Працуюць лайдакі… На скаргі не рэагуюць. Сакратарка грубая, на працы нікога няма. Дакументаў на «неправедзены» «капітальны рамонт» не прадастаўляюць. Дзе грошы жыхароў?”

Штодзень

Слайдар пастоў