Вядомая гомельская настаўніца і папулярызатарка велатранспарту Святлана Кароль не выйшла з ІЧУ

by ZB

63-гадовая велаактывістка з Гомеля Святлана Кароль не выйшла з ізалятара часовага ўтрымання пасля 3-суткавага арышту. Жанчыну, імаверна, даставілі ў Гомельскае СІЗА №3, дзе яна знаходзіцца па справе аб “паклёпе” на “прэзідэнта”.

Святлана Кароль — вядомая гамяльчанка, настаўніца і заснавальніца руху “ВелаГомель”, папулярызатарка ровараў. У 2020 годзе, як і многія грамадзяне, Святлана асудзіла гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў.

У свой час плакаты са Святланай можна было ўбачыць у Гомелі

У адным з ранейшых інтэрв’ю Святлана заўважала, што ператрываць брутальную рэчаіснасць апошніх гадоў ёй дапамагае вера ў беларускую салідарнасць і грамадская дзейнасць.

Рэпрэсіі, канешне, моцна задавілі і мяне, і іншых людзей. Але я вырашыла, што калі магу дапамагаць — дапамагаю, што ёсць добрага — паляпшаю. Стараюся сябе зберагчы такім чынам да той Беларусі, якая павінна настаць. Пішу лісты палітвязням, пералічваю грошы ў прытулак для бадзяжных жывёл, працягваю папулярызаваць роварны рух. Такім чынам атрымліваецца захаваць сваю цэласнасць. Цяжкі вельмі час, але што рабіць — без вялікіх крызісаў скачкоў не адбываецца. Калі кожны будзе сябе так зберагаць, то мы апынёмся ў лепшай Беларусі. 

Цяпер Святлана Кароль мае сама патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Артыкул 367 КК РБ, у якім абвінавачваюць гамяльчанку, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, выпраўленчых работ на тэрмін да двух год, альбо абмежаванне волі на тэрмін да 4 год, альбо пазбаўленне волі да 5 год. Калі раней гэты артыкул прымяняўся досыць рэдка і выбарачна, то пасля 2020 года ўлады масава караюць апазіцыйна настроеных грамадзян, якія рэзка выказваюцца на адрас афіцыйнага кіраўніка ці крытыкуюць яго палітыку.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png