Захапляльныя краявіды Гомеля і гісторыя старой вежы (фотарэпартаж)

by ZB

Набярэжная ракі Сож у гістарычным цэнтры Гомеля — адно з самых прыгожых месцаў у горадзе. Многія гараджане і госці горада любяць глядзець на фантастычныя гомельскія краявіды з аглядальнай пляцоўкі коміну былога цукразаводу. Дарэчы, вежа з’яўляецца помнікам прамысловай архітэктуры 19 стагоддзя.

Ужо ў канцы 19 стагоддзя комін быў пераўтвораны ў аглядную пляцоўку, якую не раз выкарыстоўвалі фатографы для ажыццяўлення панарамных здымак горада. Вось так, напрыклад, выглядаў Гомель у 1918 годзе. На выяве бачны шэраг аб’ектаў, якія не перажылі віхуры ХХ ст. У прыватнасці, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, знішчаны камуністамі ў 1930-х.

Фота: Вікіпедыя

Гомельскі краязнавец Леў Вінаградаў у кніжцы “Гомель. Его прошлое и настоящее”, выдадзенай у 1900 годзе, называў вежу “мясцовай “Эйфелевай трубой”, што, магчыма, указвае на тое, як называлі архітэктурны аб’ект гомельцы ў мінулым.

Штодзень 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png