25 і 26 лістапада ў Гомелі абмяжуюць рух транспарту ў цэнтры горада і ў некалькіх іншых раёнах. Прычына нязручнасцяў для гараджан — святкаванне 83-й гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама пасяджэнне калегіі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі. У ім возьме ўдзел кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў, які наведае горад 24–25 лістапада.
Традыцыйна будзе перакрытая плошча Паўстання. Аднак гэтым разам гэта адбудзецца не на некалькі гадзін, а на цэлыя два дні. Паводле Гомельскага гарвыканкама, рух транспарту на плошчы Паўстання будзе закрыты з 5:00 25 лістапада да 14:00 26 лістапада.

25 лістапада транспарт абмяжуюць з 8:40 і да заканчэння мітынгу на вуліцы Тралейбуснай; з 9:30 і да заканчэння мерапрыемства — на вуліцы Кірава, на ўчастку ад вуліцы Сялянская да Інтэрнацыянальнай, вуліц Працоўная і Камунараў. Абмежаванні руху будуць датычыць і мікрараёна Касцюкоўка: з 10:15 і да заканчэння мітынгу на адной паласе вуліцы Міхаіла Ламаносава.

Абмежаванні будуць дзейнічаць і 26 лістапада. Вуліцу Кірава, на ўчастку ад вуліцы Сялянскай да праспекта Леніна, вуліц Працоўнай і Камунараў, закрыюць з 14.30 да заканчэння мерапрыемства.
Акрамя таго, у горадзе забароняць прыпынкі і стаянкі аўтамабіляў.
На плошчы Паўстання – з 05:00 25 лістапада і да 14.00 26 лістапада.
25 лістапада з 8:00 і да заканчэння мерапрыемстваў нельга будзе паркавацца на паркоўках на Алеі Герояў. З 8:30 і да сканчэння мітынгу на вуліцы Севастопальская ўздоўж Навабеліцкіх брацкіх могілак. З 9:30 — на плошчы Працы. На плошчы Леніна забарона будзе дзейнічаць з 5:00 да 15:00.
26 лістапада з 5:00 і да заканчэння мерапрыемства забароняць стаянку на вуліцы Ланге — ад мясцовага праезду да Савецкай. З 13:30 абмежаванне ўвядуць таксама на плошчы Працы.
Такім чынам, на два дні ў Гомелі істотна абмяжуюць рух у цэнтры і каля месцаў правядзення мерапрыемстваў.
Чытайце таксама