Сёння Гомель зноў затапіла. Не дапамагла нават праверка ліўнёўцы з дапамогай камераў, пра што ўлады рапартавалі перад самай залевай.

Афіцыйна пра падтапленне заявілі толькі ў раёне вуліцы Дворнікава, адтуль перанакіравалі грамадскі транспарт і адрапартавалі пра ліквідацыю.
Але відэа і фота паказваюць, што праблемы закранулі куды большую колькасць гарадскіх лакацыяў.

Сярод іх і пункт выдачы расійскага Wildberries. “Муж пайшоў забіраць замову з вб, дасылае фота: Гомель і дождж – рэчы несумяшчальныя”, – паскардзілася Д.Э. Яе падтрымала М.А., якая кажа, што “сёння можна абысціся і без ВБ”.
Унутры пункта знаходзіліся супрацоўнікі, якія мінімум 4 гадзіны не маглі выйсці праз галоўны ўваход. А пасля вада проста сышла.

У Гомелі для таго, каб паралізаваць работу Wildberries дастаткова прыроды і мясцовых уладаў.