279
У цэнтры Гомеля, каля Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту транспарта, з’явілася вялізная яма. Але яна адметная тым, што праз яе праступае брукаванка.
Пра тое, што «вялізная яма» з’явілася на вуліцы Карповіча перад пешаходным пераходам каля будынку ўніверсітэту напісаў чытач «ЧС Гомель».
Гэты інцыдэнт стаў падставай для дыскусіі гомельскіх краязнаўцаў: ці не варта было б прынамсі на гэтым участку аднавіць брукаванку. Акрамя таго, прыгадалі яшчэ некалькі падобных месцаў на вуліцы Інтэрнацыянальнай і Барыкіна.