Сайт галоўнай прапагандысцкай газеты “Гомельская праўда” абнавілі. Хоць з першага погляду змены заўважныя мала.
Акрамя адной: на сайце няма не тое што галоўнай мовай беларускай, а яна ўвогуле не прадугледжаная. Немагчыма, пераключыцца на беларускую мову нават з аўтатаматычным перакладам.
Невялікая колькасць матэрыялаў на беларускай мове ўсё ж ёсць (з 2021 года), апошні быў амаль два месяцы таму.
Абнаўленне сайта, найхутчэй, звязанае з тым, што мінулы некалькі разоў з лёгкасцю ламалі “Кіберпартызаны”. Пасля гэтых узломаў “Гомельская праўда” не працавала працяглы час, абнаўляючыся праз тэлеграм-канал.