Навіны

“Размова запісваецца”. Гамяльчанін паскардзіўся на ваду, а ў 115 зрабілі заўвагу яму самому

У Гомелі працягваюцца скаргі на якасць вады з кранаў. Гэтым разам жыхар вуліцы Савецкай расказаў, што хацеў набраць ванну, але сутыкнуўся з чарговай праблемай. Паводле яго, зварот у службу 115…

Read more

Старадаўнія строі і народныя танцы: Ларыса Шчыракова запрашае на этнафотасэты ў Беластоку

Гомельская журналістка і былая палітзняволеная Ларыса Шчыракова запрашае на фотасесіі ў беларускім традыцыйным адзенні ў Беластоку. Яна таксама звярнулася да сяброў і падпісчыкаў з просьбай дапамагчы пашырыць інфармацыю пра яе…

Read more

“Горшых дарог няма нідзе ў Беларусі”. Мазырчукі абмяркоўваюць ямы, якія перажылі змену кіраўніка

Жыхар Мазыра параўнаў дарогі роднага горада з іншымі беларускімі гарадамі і прыйшоў да несуцяшальнай высновы: дома — найгоршыя. У Threads яго падтрымалі іншыя аўтамабілісты і таксістка, якая чуе падобныя ацэнкі…

Read more

У Варшаве ўшануюць памяць гомельскага пісьменніка Уладзіслава Ахроменкі

14 лістапада ў Варшаве адбудзецца акцыя памяці беларускага пісьменніка, сцэнарыста і журналіста Уладзіслава Ахроменкі. Сёлета споўнілася восем гадоў з дня яго смерці. Пра сустрэчу паведамляе Bellit.info. Яна пройдзе ў суботу,…

Read more

Старыя пабрацімы сышлі — знайшоўся Ош. Гомель абзавёўся новым сваяком у Кыргызстане

У сям’і гомельскіх гарадоў-пабрацімаў папаўненне: цяпер у ёй ёсць кыргызстанскі Ош. Пакуль адны партнёры прыпыняюць адносіны праз падтрымку расійскай агрэсіі, гомельскія чыноўнікі пашыраюць геаграфію сяброўства. Мяркуючы з афіцыйных паведамленняў, галоўнае ў гэтай…

Read more

Ад “хіміі” да “экстрэмісцкага” Facebook: у Беларусі працягваюць пераслед лідара Gods Tower

Старонку гомельскага музыкі і пісьменніка Уладзіслава Наважылава ў Facebook прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Раней вакаліста Gods Tower асудзілі на тры гады “хіміі”, унеслі ў “спіс тэрарыстаў” і завочна прысудзілі восем гадоў…

Read more

Мазырская радзільня яшчэ на рамонце. У Гомелі прыпынілі партнёрскія роды, кажа будучая маці

Жыхарка Мазыра спадзявалася нараджаць у абноўленай гарадской радзільні, але тая пакуль зачыненая на рамонт. Жанчына атрымала накіраванне ў Гомельскі абласны радзільны дом, дзе разлічвала на партнёрскія роды. Аднак, як яна…

Read more

“Фільтр ужо не спраўляецца”: гамяльчане зноў скардзяцца на ваду з крана

Асадак у ванне, налёт у чайніку і рудыя плямы на белых рэчах — на такую ваду паскардзілася ў сацсетках гамяльчанка. Паводле яе, асадак застаецца нават пасля фільтрацыі, а чайнік даводзіцца…

Read more

“+1 беларуска”. Гамяльчанка атрымала грамадзянства, а Threads зладзіў ёй вусны экзамен

Ураджэнка Казахстана Дыяна, якая жыве ў Гомелі і кажа, што мае беларускія карані, падзялілася ў Threads радасцю: нарэшце атрымала беларускае грамадзянства. “+1 беларуска”, — напісала яна. Допіс набраў амаль 100 тысяч…

Read more

Адны лісты прыходзяць ускрытымі, іншыя не даходзяць: беларусы скардзяцца на дастаўку пошты з-за мяжы

Лісты і паштоўкі з-за мяжы ідуць у Беларусь тыднямі, а некаторыя, паводле адпраўнікаў, так і не трапляюць да адрасатаў. Адна з карыстальніц сацсетак расказала, што з гэтым сутыкнуліся і яна,…

Read more