Мазырская радзільня яшчэ на рамонце. У Гомелі прыпынілі партнёрскія роды, кажа будучая маці

Жыхарка Мазыра спадзявалася нараджаць у абноўленай гарадской радзільні, але тая пакуль зачыненая на рамонт. Жанчына атрымала накіраванне ў Гомельскі абласны радзільны дом, дзе разлічвала на партнёрскія роды. Аднак, як яна у сацсетках, у Instagram установы з’явілася паведамленне, што партнёрскія роды часова прыпынілі праз загружанасць.

“Да апошняга спадзявалася, што паспеюць скончыць рамонт і буду нараджаць у новенькай радзільні, але не лёс. Застаецца маленькая надзея, што за чатыры тыдні нешта зменіцца”, — напісала яна.

У каментарах ёй параілі разгледзець другую і трэцюю радзільні Гомеля: паводле карыстальніц, там ёсць магчымасць партнёрскіх родаў. Аўтарка допісу адказала, што мае накіраванне менавіта ў абласную радзільню і не ўпэўненая, ці зможа дамовіцца з іншай установай.

Ці паспяваюць з рамонтам у Мазыры?

Яшчэ 8 кастрычніка “Штодзень” пісаў, што мазырчукі сумняваліся, ці адкрыецца радзільня ў лістападзе. Адна з жыхарак тады расказвала, што бачыла працы ў будынку амаль штодня. Завяршыць рамонт планавалі ў лістападзе 2026 года. Відаць, не паспелі.

Штодзень
Можна пачытаць па тэме:
Чаму ў Беларусі ўпала нараджальнасць: што кажуць беларусы
Свята на родах: беларуска параўнала радзільні ў Польшчы і Беларусі 

Related posts

“Фільтр ужо не спраўляецца”: гамяльчане зноў скардзяцца на ваду з крана

“+1 беларуска”. Гамяльчанка атрымала грамадзянства, а Threads зладзіў ёй вусны экзамен

Адны лісты прыходзяць ускрытымі, іншыя не даходзяць: беларусы скардзяцца на дастаўку пошты з-за мяжы