Амаль 20 год няма знакамітага беларускага паэта Сыса, свята ў яго гонар не праводзіцца ўжо пяць год

Паэт з-пад Рэчыцы Анатоль Сыс пайшоў з жыцця 4 траўня 2005 года. Прыкладна ў гэтых днях у гонар творцы звычайна праходзіла свята паэзіі ў Гарошкаве, але з 2019 года традыцыя перарвалася.

Будучы паэт нарадзіўся ў 1959-м годзе ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну. Пры жыцці Анатоля Сыса выйшла толькі тры зборніка ягоных вершаў. На ягоныя творы ёсць і песні, запісаныя рок-спявачкай Касяй Камоцкай.

У дні жалобы па паэту Вінцук Вячорка пісаў: “Сыс увайшоў у гомельскае кола нацыянальна сьвядомае моладзі як адзін зь яго лідэраў. Быў актыўным удзельнікам стратэгічнае нарады прадстаўнікоў моладзевых беларускіх арганізацый узімку 1984 году ў Смольні ля Мікалаеўшчыны, якую ладзіла «Група «Незалежнасьць» і на якой было вырашана ствараць сетку арганізацый па ўсёй краіне. Так узьнікла Канфэдэрацыя беларускіх суполак, якая, у сваю чаргу, сталася галоўным арганізацыйным апірышчам Беларускага народнага фронту.”

Апошні раз на сёння свята паэзіі ў гонар Сыса прайшло ў Гарошкаве ў лістападзе ў 2019 годзе на 60-годдзе паэта.

Спачатку арганізацыі свята перашкодзіла пандэмія, а потым рэпрэсіі, у выніку якіх многія творцы вымушаныя былі з’ехаць з краіны. Таксама ў 2021 годзе быў ліквідаваны Саюз беларускіх пісьменнікаў, сябры якога прыязджалі на мерапрыемства ў Гарошкаў і выступалі падчас свята паэзіі.

 

Штодзень

 

Related posts

Галоўны ўрач гомельскага медцэнтра звязвае падзенне нараджальнасці з «прапагандай чайлд-фры» і «нетрадыцыйнымі сем’ямі»

Прыступкі ў нікуды

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны