Што вядома пра жыхара Гомеля Ігара Казубава, якога ўнеслі ў спісы экстрэмістаў

Былога міліцыянта і кухара Ігара Казубава ўнеслі ў спіс экстрэмістаў. Яго асудзілі на невядомы тэрмін пазбаўлення волі ў пачатку года.

Факты пра Ігара Казубава

  1. Ігар Казубаў служыў у міліцыі ў 1990-ых гадах. У апошні час працаваў кухарам.
  2. Ігар быў актыўным карыстальнікам сацыяльных сетак. Ён выказваўся там даволі рэзка пра беларускіх сілавікоў, чыноўнікаў, міжнародныя адносіны.
  3. Ён быў сярод 500 падпісантаў у 2019 годзе звароту да тагачаснай прэзідэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце пра перапахаванне парэшткаў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
  4. Па інфармацыі праваабаронцаў, раней Казубава затрымлівалі за выраб, распаўсюд ці захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
  5. Пры затрыманнні яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці, паклёпе на Аляксандра Лукашэнку і яго абразе. Справу разглядаў суддзя Сяргей Багінскі, вядомы сваімі жорсткімі прысудамі супраць тых, хто патрапіў пад палітычны пераслед. Прысуд невядомы.

 

Штодзень

Related posts

Галоўны ўрач гомельскага медцэнтра звязвае падзенне нараджальнасці з «прапагандай чайлд-фры» і «нетрадыцыйнымі сем’ямі»

Прыступкі ў нікуды

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны