У Гомелі патрабуюць забараніць цырк з жывёламі: ідзе збор подпісаў

У Гомелі збіраюць подпісы ў абарону жывёлаў. З усім тэкстам звароту азнаёміцца немагчыма, ён існуе толькі ў папяровым выглядзе ў месцы збору. Але вядома, што аўтары выступаюць “супраць жорсткага абыходжання з жывёламі”, “за ўнясенне ў закон пунктаў аб абароне жывёл, аб стэрылізацыі і інш”.

Вядома пра чатыры кропкі збору подпісаў. Адрасы збору подпісаў: ветклініка “Мы самі з вусамі”, вул. Багдана Хмяльніцкага, 79 (корпус 6), зоабазар, вул. Дзенісенкі, 4 (побач з аптэкай), зоамагазін, пр. Кастрычніка, 28 (побач курыны магазін), магазін “Грын”, Быхаўская, 112 (зоамагазін, але не зоабазар). Зварот плануюць накіраваць у Адміністрацыю Лукашэнкі, Савет Міністраў, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Палату прадстаўнікоў.

Каментатары ў цэлым падтрымліваюць ініцыятыву.

Сярод прапановаў забарона цырку з жывёламі, а таксама крымінальныя справы супраць адлоўшчыкаў жывёлаў і пунктаў часовага ўтрымання жывёлаў, дзе іх забіваюць.

Тым часам, у Гомельскім дзяржаўным цырку рэкламуюць шоу з удзелам малпаў на поні, папугаяў пад самым купалам і мядзведзяў-акрабатаў.

У гомельскім цырку дагэтуль выкарыстоўваюць жывёл. У многіх краінах гэта забаронена.

Штодзень

Чытайце таксама

На дне Сажа ў Гомелі вадалазы знайшлі частку чэрапа старажытнай жывёлы

Дзе ў Беларусі пахаваць хатніх гадаванцаў?

Замест прытулкаў  –  адлоў

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць