На дне Сажа ў Гомелі вадалазы знайшлі частку чэрапа старажытнай жывёлы

Знаходку паднялі мясцовыя вадалазы пад час правядзення трэніровак. Чый чэрап пакуль дакладна невядома, ёсць версія, што старажытнага бізона.

«Знаходку вынялі з вады і паднялі на борт катару, – прыводзіць словы начальніка выратавальнай станцыі Віталя Самарыкава рэгіянальны тэлевізійны канал. – Пры бліжэйшым разглядзе ўбачылі, што гэта лобная частка чэрапа старажытнай жывёлы вагой каля 20 кілаграмаў».

На чэрапе ёсць рогі, размах паміж якімі каля метра, сам чэрап няблага захаваўся.

«Даставіўшы чэрап на бераг, звязаліся са спецыялістамі музея палацава-паркавага ансамбля Румянцавых і Паскевічаў, якім і перададзім знаходку», – дадаў Самарыкаў.

Штодзень
Фота: ОСВОД

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць