Дзясяткі тысяч на прапагандысцкі серыял: што вядома пра “Слова афіцэра”

У Беларусі плануюць зняць прапагандысцкі серыял “Слова афіцэра”, прымеркаваны да 110-годдзя міліцыі. Праект ахопіць перыяд з 1941 па 2020 год і, паводле афіцыйных заяў, будзе прысвечаны дынастыям беларускіх міліцыянераў.

Ужо толькі па выбраных датах можна меркаваць, якім будзе пасыл фільма. У 2020 годзе ў Беларусі адбываліся масавыя пратэсты, якія былі разагнаныя міліцыяй і іншымі сілавымі структурамі, якія так і не перайшлі на бок народу.

Акцыі пратэсту ў Гомелі ў 2020-м

Паводле дадзеных дзяржзакупак, ужо на падрыхтоўчы этап выдаткоўваюцца значныя сродкі. На распрацоўку тэхнічнага задання і іншай дакументацыі, неабходнай для рэалізацыі творчай задумкі здымачнай групы хранаметражам не менш за 8 серый па 44 хвіліны пойдзе 36 тысяч.

Яшчэ 39 600 рублёў пойдзе на паслугі намесніка дырэктара здымачнай групы па дакументацыі.

Такім чынам, толькі на пачатковыя працы ўжо запланавана 75 600 рублёў (каля 25,7 тысячы долараў ЗША). Колькі ў выніку будзе каштаваць увесь прапагандысцкі серыял пра міліцыю, якую не падтрымлівае беларускі народ, пакуль не паведамляецца.

Штодзень

Чытайце таксама

“Упрыгожванне” плошчы Паўстання стане яшчэ жахлівей, улады вырашылі “палепшыць” “вялікія зоркі”

“Асуджаныя” на прапаганду і бяспамяцтва

 

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць