HomelDays_Logo_Main-mobil

Замест прытулкаў  –  адлоў

На Гомельшчыне разгортваецца кампанія супраць безнаглядных сабак і катоў. Кіраўніцтва рэгіёна фактычна заклікае грамадзян здаваць жывёл у службы адлову, а тым, хто спрабуе іх падкарміць або схаваць у падвалах, пагражаюць штрафамі. На фоне адсутнасці дзяржаўных ці грамадскіх прытулкаў і сістэмнай праграмы стэрылізацыі гэта выглядае не як “наведзенне парадку”, а як чарговая хваля знішчэння.

Першым гучную заяву зрабіў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў. Ён падкрэсліў, што кармленне бяздомных жывёл “хоць і не забаронена заканадаўча, але патрабуе строгага выканання санітарных нормаў”. Забараняецца пакідаць міскі з ежай, уладкоўваць месцы для начлегу ў пад’ездах і на прыдамавых тэрыторыях. За гэта можа пагражаць штраф да 20 базавых велічынь  –  каля 900 рублёў. Асабліва пільным чыноўнік прапанаваў звяртацца ў КУП “Спецкамунтранс”  прадпрыемства, якое займаецца адловам.

Пазней да кампаніі далучыліся кіраўнікі іншых раёнаў. У Чачэрску дырэктар КЖУП “Чачэрскае” Павел Макарэвіч асобна растлумачыў, чаму “спробы міласэрных грамадзян” хаваць жывёл у падвалах супрацьзаконныя. Ён спаслаўся на артыкул 16 Закона “Аб адказным абыходжанні з жывёламі” і санітарныя нормы Мінздароўя, якія забараняюць знаходжанне жывёл у тэхнічных памяшканнях. “Не трэба кідаць жывёл на волю лёсу, але і хаваць іх у тэхнічных памяшканнях – не выйсце. Найлепшае рашэнне – паспрабаваць знайсці жывёлам часовую ператрымку альбо забраць сабе дадому назаўжды”, –  адзначыў кіраўнік камунальнага прадпрыемства.

Зоаабаронцы нагадваюць: у беларускіх рэаліях адлоў у большасці выпадкаў заканчваецца знішчэннем. Паводле ранейшых ацэнак, толькі ў Гомелі штогод могуць забіваць да 15 тысяч сабак і катоў. Пры гэтым нармальных дзяржаўных прытулкаў у вобласці фактычна няма.

Штодзень

Слайдар пастоў