HomelDays_Logo_Main-mobil

Упершыню за шэсць гадоў: за ігнараванне беларускай мовы прыцягнулі да адказнасці

Слуцкі райвыканкам пацвердзіў, што спецыяліста філіяла “ДЭУ № 64” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 10.16 КаАП “Парушэнне заканадаўства аб мовах”.

Фота: тг-канал “Права на мову”

Падставай стаў рускамоўны адказ на электронны зварот, які моўны актывіст з Гомельшчыны Ігар Случак напісаў па-беларуску. Закон патрабуе адказваць на звароты на мове, на якой яны пададзеныя. Райвыканкам таксама накіраваў у філіял ліст з патрабаваннем даць Случаку адказ у адпаведнасці з заканадаўствам.

“Упершыню з 2020 года прыцягнуў да адказнасці за ігнараванне беларускай мовы па арт. 10.16 КаАП “Парушэнне заканадаўства аб мовах”. Беларусафобы, зноў надыходзяць вашыя цяжкія часы”, — напісаў Случак.

Якое менавіта спагнанне атрымала службовая асоба, у адказе райвыканкама не ўдакладняецца. Артыкул 10.16 КаАП прадугледжвае штраф за стварэнне перашкодаў або абмежаванняў у карыстанні дзяржаўнымі і іншымі нацыянальнымі мовамі.

Штодзень

 

Слайдар пастоў