HomelDays_Logo_Main-mobil

Зяленскі прама з мяжы Беларусі папярэдзіў Лукашэнку пра “наступствы”

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас паездкі ў Славуціч, непадалёк ад беларускай мяжы, заявіў пра дадатковае ўзмацненне паўночнага кірунку і фактычна папярэдзіў афіцыйны Мінск пра магчымыя наступствы ў выпадку новай агрэсіі супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі, паведамляе прэс-служба кіраўніка суседняе дзяржавы.

“Нашыя Сілы абароны і бяспекі знаходзяцца менавіта на гэтым кірунку — на Чарнігаў і Кіеў з тэрыторыі суседняй Беларусі, якую Расія вельмі хоча ўцягнуць у гэтую вайну яшчэ больш”, — заявіў Зяленскі.

Зяленскі ў Славуцічы

Украінскі кіраўнік адзначыў, што Кіеў будзе дадаткова ўмацоўваць мяжу, будаваць фартыфікацыі і ўзмацняць абарону паўночных рэгіёнаў. Пры гэтым прагучала і жорсткая фраза пра тое, што “фактычнае кіраўніцтва Беларусі павінна быць у тонусе”, гэта значыць — “рэальна адчуваць наступствы”, калі будуць здзейснены агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны.

Украінскі бок працягвае адкрыта нагадваць пра падзеі 2022 года, калі расійскі наступ на Кіеў адбываўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.

“Мы памятаем, што ў 22-м годзе наступ быў і з тэрыторыі Беларусі таксама. Мы гэтага не забудзем”, — падкрэсліў Зяленскі.

На фоне пастаяннай вайсковай супрацы Мінска і Масквы, прысутнасці расійскай вайсковай інфраструктуры ў Беларусі і рэгулярных сумесных вучэнняў украінскія ўлады працягваюць разглядаць беларускі кірунак як адзін з галоўных патэнцыйных рызыкаў для бяспекі краіны.

Штодзень

Слайдар пастоў