HomelDays_Logo_Main-mobil

Адпачынак пад кантролем: бюджэтнікам і сілавікам забаранілі наведваць папулярныя замежныя курорты

У Беларусі набліжаецца сезон адпачынкаў, але выбар краінаў для паездак у беларусаў становіцца ўсё меншым. Украіна застаецца недаступнай праз вайну, на Чорным моры працягваюцца экалагічныя праблемы пасля ваенных дзеянняў, атрымаць шэнгенскія візы ў краіны Еўразвязу стала значна цяжэй. На гэтым фоне галоўнымі турыстычнымі кірункамі для беларусаў апошніх гадоў заставаліся Турцыя, Егіпет, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і часткова Ізраіль, дзе для грамадзян Беларусі дзейнічае бязвізавы рэжым.

Аднак цяпер з’яўляецца ўсё больш інфармацыі пра тое, што для асобных катэгорый грамадзян гэтыя маршруты таксама могуць стаць праблемнымі. Паводле інфармацыі, якая паступае да “Штодня”, чыноўнікам, бюджэтнікам і прадстаўнікам сілавых структураў забаранілі выезд у Турцыю, Ізраіль і Арабскія Эміраты.

Фармальна абмежаванні на выезд для дзяржслужачых у Беларусі дзейнічаюць ужо не першы год. Яшчэ ў 2023 годзе Савет міністраў увёў абавязковае ўзгадненне замежных паездак для дзяржаўных службоўцаў. Паводле пастановы №786, чыноўнікі павінны не пазней чым за 10 дзён падаваць заяву з указаннем мэты паездкі, краінаў наведвання і адрасоў знаходжання.

У 2024 годзе кантроль яшчэ больш узмацнілі. У Крымінальны кодэкс унеслі змены, якія прадугледжваюць адказнасць для асобаў, што маюць доступ да дзяржаўнай таямніцы і выехалі за мяжу без дазволу. У асобных выпадках за гэта можа пагражаць нават пазбаўленне волі.

Штодзень

Слайдар пастоў