У Веткаўскім музеі новы дырэктар

by homieldays

З папярэднім знакамітым кіраўніком музея Пятром Цалкам не працягнулі працоўны кантакт. Новы дырэктар установы — навуковы супрацоўнік Юры Катляроў. Ён прыйшоў працаваць у музей зусім нядаўна — у 2021 годзе.

Фота: сацыяльныя сеткі Веткаўскага музея

 

Інфармацыя пра тое, што з Пятром Цалкам не працягнуць кантракт з’явілася ў снежні мінулага году. Тады ў сацсетках Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава напісалі, што Пятро Цалка, мажліва, працуе апошні месяц у музеі. У каментарах пад гэтай навінай карыстальнікі сацсетак напісалі: “Веткаўскі музей часоў Пятра Цалкі ўжо ўвайшоў у гісторыю беларускай музейнай справы яскравай і прыгожай часткай. І мы з гэтым згодныя на мільён адсоткаў. І ведаем, што багата хто з вас любіць Веткаўскі якраз праз асобу Пятра Цалкі. Пятро любіць музей, і не хоча мяняць працу ў Веткаўскім ні на што іншае.”

Пятро Цалка прыйшоў працаваць у Веткаўскі яшчэ студэнтам – у верасні 2011 года. Ужо праз некалькі год ён узначаліў гомельскі філіял музея. А пазней стаў і кіраўніком Веткаўскага музея.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png