У Варшаве адкрылася легендарная гомельская карчма «Будзьма»

by ZB

Карчма «Будзьма» ў Гомелі была вядомая сваімі традыцыйнымі беларускімі стравамі і напоямі. Але пасля таго, як яна далучылася за страйку ў 2020 годзе, установу закрылі. Цяпер кавярня працуе ў Варшаве.

«Будзьма» гарадская і пазней загарадная працавала ў Гомелі каля 15 год. Паведамленне пра канчатковае закрыццё з’явілася на іх старонцы ў лістападзе 2020 года. Як напісалі аўтары, «давялося закрыць» «па вядомых усім прычынах».

Інфармацыю пра адкрыццё ўстановы ў Варшаве апублікавала беларускі актор і рэжысёр Алана Айворы.

«Хутчэй за ўсё, гамяльчане памятаюць цудоўны рэстаран “Будзьма” ў Гомелі, які быў такі любімы многімі да 2020 года. Але як многае ў нашым жыцці, сям’і рэстаратараў прыйшлося пакінуць Беларусь пасля жніўня 2020 года», – напісала яна.

Яна параўнала беларусаў з птушкай Фенікс, якая заўсёды аднаўляецца, і распавяла, што карчма цяпер працуе ў Варшаве па адрасе Żytnia 18.

Пакуль што кавярня працуе пад старой назвай Nadiri (так называлася ранейшая рэстарацыя на гэтым месцы, на мапе застаўся адпаведны пункт), адміністрацыя працягвае афармленне. У меню ўжываюць беларускую лацінку, у сацсетках – побач з польскай беларускую мову.

У меню «Будзьмы» дранікі, калдуны, мачанка, бабка і іншыя стравы традыцыйнай беларускай кухні. У дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага ў кавярні было адмысловае меню. Абяцаюць камплімент у Дзень святога Валянціна. А таксама вітаюць усіх землякоў, на днях тут прайшла сустрэча выхадцаў з Гомеля.

 

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png