У Гомельскай вобласці мінімум дзве тысяч нежылых аб’ектаў нерухомасці, якія не выкарыстоўваюцца

Гэта вынікае са справаздачы Дзяржмаёмасці. З цікавага: 80% з новых такіх аб’ектаў, якія знайшлі спецыялісты ведамства за год, маюць сельскагаспадарчае прызначэнне.

Каэфіцыент выкарыстання дзяржаўнай маёмасці ў Гомельскай вобласці складае 95,7%, адсправаздачыліся чыноўнікі.

Адна з задачаў мясцовага ведамства – уключэнне нявыкарыстанага ў абарот, а калі не могуць – ягоны знос.

Нагадаем, што Гомельская вобласць па выніках статыстыкі за паўгоддзе, стабільна займае апошняе месца ў рэйтынгу прададзеных пустуючых дамоў. Але затое тут іх актыўна зносяць. Падобна што, такая ж стратэгія будзе абрана і для нявыкарыстанай дзяржаўнай маёмасці.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць