«Арт-ялінкі» былі ўсталяваныя на набярэжнай Сожа. Слова прыгожае, але па сутнасці гэта дрэвы, якія ўсталявалі розныя арганізацыі Гомеля.

Што праўда, з разнастайнасцю ўпрыгожванняў яўна не задалося, таму аўтары паказалі сваю адметнасць з дапамогай фанерных фігураў і жалезабетонных канструкцыяў. «Штодзень» абраў самыя «крэатыўныя» варыянты.
Сярод асноўных герояў каля ялінак: фанерныя супрацоўнікі прадпрыемстваў, героі рускіх казак, савецкіх і расійскіх мульцікаў і, канечне, «Снежная каралева» і Дзеды Марозы са Снягуркамі ў розных варыянтах выкананнях. Трохі нечакана было сярод іх бачыць Гары Потэра, ката з галівудскага фільма пра «Алісу ў краіне цудаў», генплан Гомеля, а таксама сукенкі без людзей.
Алея вялізная, на анлайн-конкурс вылучылі больш за 160 елак. Але цудоўна бачна, што набярэжная абсалютна пустая, людзі не рвуцца глядзець на гэтую творчасць працоўных калектываў.






