HomelDays_Logo_Main-mobil

“Толькі хардкор, толькі хорар”: у Ельску паскардзіліся на прыбіральню на аўтавакзале

Карыстальніца Threads апублікавала відэа і скаргу на санвузел аўтавакзала ў Ельску. Паводле яе словаў, у райцэнтры людзі і цяпер вымушаныя карыстацца прыбіральняй, якая выглядае як “дзірка ў падлозе”, прычым узімку таксама.

”У такі туалет людзі вымушаныя былі хадзіць як мінімум 40 гадоў таму. І цяпер”, — напісала аўтарка допісу. Яна назвала сітуацыю “іспанскім сорамам” і заклікала распаўсюдзіць паведамленне, каб на яго звярнула ўвагу ельская адміністрацыя.

Відаць, пасля фразы пра “добраўпарадкаванне райцэнтра” трэба дробным шрыфтам дадаваць: але не ўсюды. Бо XXI стагоддзе на ельскім аўтавакзале, як вынікае з допісу, пачынаецца за дзвярыма прыбіральні — і адразу заканчваецца. Пакуль невядома, ці плануюць тут рамонт. Але сама скарга вельмі простая: грамадская прыбіральня на аўтавакзале не мусіць быць выпрабаваннем на вытрымку, раўнавагу і здольнасць перажыць зіму.

Штодзень

Слайдар пастоў