Старонку Яўгена Меркіса ў “Інстаграме” прызналі экстрэмісцкай

“Інстаграм”-старонка caesarissimus гомельскага журналіста і былога палітвязня Яўгена Меркіса патрапіла ў экстрэмісцкі спіс з яшчэ больш 12 “калегамі” з гэтай сацсеткі.

З нашага рэгіёну там таксама з’явілася  «РудабельскаяПаказуха».

Самога Яўгена Меркіса дадалі ў спіс экстрэмістаў яшчэ ў 2023 годзе, калі ён адбываў пакаранне па палітычна матываванай справе.

Яўгена затрымалі 13 верасня 2022 года. У яго, яго сяброў і пажылога бацькі правялі ператрусы і канфіскавалі тэхніку. Журналіст быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама па ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

У верасні 2025 года Яўген быў сярод 52 вызваленых і дэпартаваных з Беларусі палітвязняў.

У Польшчы ён быў сярод запрошаных на прыём прэзідэнта Караля Наўроцкага.

Штодзень

Слайдар пастоў