Сярэдняя цана за запіс на візу Шэнген у Беларусі — 850 рублёў

by homieldays

Запісацца самастойна праз VFS Global практычна немагчыма. Пры запісе на нацыянальную візу D, якую выдаюць па карце паляка альбо для кіроўцаў, яшчэ можна знайсці вольны слот. Аднак для візы катэгорыі С часцей за ўсё сустрэнецца надпіс: “Прыносім свае выбачэнні, на дадзены момант няма даступных “слотаў” для запісу”.

Затое ў інтэрнэце шмат абвестак пра дапамогу ў запісе на візу. Цэны вар’іруюцца ад 350 да 1600 беларускіх рублёў.  Сярэдняя цана толькі за запіс і дапамогу ў запаўненні анкеты — прыкладна 850 рублёў за Шэнген і 550 рублёў за візу D. Калі дадаць сюды консульскія зборы і страхоўку, то цана будзе яшчэ вышэйшая.

Цэнтр беларускай салідарнасці сёлета праводзіў апытанне ў сябе ў ТГ-канале, ці ўдалося запісацца ў Беларусі на атрыманне польскай візы цягам апошняга года. З 898 галасоў 37% запісваліся менавіта з дапамогай пасярэдніка.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэдняя налічаная аплата ў краіне на снежань 2023 года  склала 2271 рубель. То бок палову з сярэдняга заробку давядзецца запрасіць за запіс на візу.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png