Беларусы выпусцілі трэк з голасам Марыі Калеснікавай у стылі acid-techno

by ZB

«Няхай голас Марыі і Беларусі гучыць на танцпляцоўках і ў слухаўках на максімальнай гучнасці! Сінгл DJ Shos – MK420 адкрыў прэ-сэйв зборніка 13 музычных гісторый, у якіх музыкі даследуюць беларускі культурны код», — адзначаюць аўтары музыкі.

Слухаць сінгл на ўсіх пляцоўках можна па спасылцы https://belarusout.site.

Рэліз альбома Belarus Outside Sound System выйдзе на стрымінгавых пляцоўках 19 лютага. Увесь даход ад праслухоўванняў і дыстрыбуцыі будзе пералічаны ў Фонд салідарнасці BYSOL.

Нагадаем, што апошнія звесткі пра Марыю Калеснікаву прыйшлі ад неназваных крыніцаў 22 студзеня. Па іх звестках, палітзняволеная цяпер знаходзіцца ў ПКТ. Падчас паходу ў санчастку яе суправаджалі шэсць супрацоўнікаў калоніі. Яна моцна схуднела, але ўсміхаецца. Пры гэтым, лістоў ад яе не было ўжо доўгі час.

Да таго, як Марыя Калеснікава далучылася да штаба Віктара Бабарыкі, яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці флейтыст і дырыжор. Выкладала музыку, грала на флейце ў оперным тэатры, аркестры Фінберга, у прэзідэнцкім аркестры, а пазней за мяжой.

 

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png