Наважылаў: “Кожны можа быць тэрарыстам у Беларусі, нават кот і камень”

by homieldays

Вакаліста гомельскага метал-гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”. Ён быў асуджаны на “хімію” за палітыку і з’ехаў з Беларусі.

У “тэрарыстычным” спісе каля прозвішча Наважылава пазначана: “Абвінавачваецца “паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь” (распальванне варожасці).

“Для галачкі мяне туды ўляпілі. Кожны можа быць тэрарыстам у Беларусі. Не трэба быць тэрарыстам, не трэба быць здольным па стану здароўя нешта рабіць наогул. Ты можаш быць каменем ці катом, цябе запішуць у тэрарысты, таму што ім так левая нага захацела”, – сказаў Наважылаў Штодню.

Музыка не лічыць, што гэта нясе дадатковыя рызыкі для яго асабіста, хіба што ў “паўночных карэях”.

Але ён папрасіў усіх сваіх падпісчыкаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, улічваць, што зараз акаўнт вельмі небяспечны і лепей будзе адпісацца. “Я ўспрыму абсалютна адэкватна, калі пасыходзяць сябры і падпісчыкі. Гэта будзе нармалёва”, – падкрэсліў музыка.

“Хлопцы, адпісвайцеся, уцякайце з гэтага акаўнту.  Не хачу нікога падстаўляць”, – заключыў Наважылаў.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png