Сакрэтнасць вынікае з інфармацыі пра рэдакцыю “Гомельскай праўды”. Адзінае публічна вядомае прозвішча – галоўнага рэдактара Сяргея Бяспалага. Імёны астатніх адсутнічаюць.
Хавацца ж Бяспаламу не прыпадае: мала таго, што ён галоўны рэдактар гэтай газеты 25 год, дык яшчэ і кіруе мясцовай журналісцкай праўладнай арганізацыяй і член Савета Рэспублікі. Ён таксама ездзіць па вобласці, інфармуе жыхароў то пра працу сваёй газеты, то пра дзень народнага адзінства, то пра турызм.
“Свабода вызначаецца даўжынёй шлейкі”, – заявіў ён у адным з інтэрв’ю іншым дзяржаўным прапагандыстам. Так Бяспалы выкладаў сваё бачанне на сучасную журналістыку, а атрымалася, што апісаў сваю працу.
Чаму вырашылі схаваць усіх астатніх дакладна сказаць цяжка. Цалкам верагодна, што з аднаго боку за ананімнасцю хаваецца дэфіцыт кадраў, з другога – страх, што суседзі даведаюцца, хто стварае для іх прапаганду.
Нагадаем, што нядаўна “Гомельская праўда” абнавіла сайт, дзе цяпер цалкам адсутнічае беларуская мова.