Афіцыйная прычына – тэхнічныя праблемы.. Цягнік №489 Анапа-Мінск, які адпраўляўся з Анапы 26 верасня, мусіў прыехаць у Мінск 28 верасня ў 17.10. Паводле раскладу, ён павінен быў ехаць пра Гомель. Аднак сталася вядома, што цягнік паедзе праз станцыі Смаленск, Ворша і да Мінска без заезду ў Гомель. У Мінск цягнік прыедзе на гадзіну раней у 16.02. Для дастаўкі пасажыраў, якія ехалі цягніком №489да Гомеля, прызначаны дадатковы цягнік №692 Мінск-Гомель, які прыедзе ў Гомель у 21.25. А для дастаўкі пасажыраў, якія набылі квіткі на цягнік №489 на ўчастку Гомель-Мінск, дадаткова прызначаны цягнік №691 Гомель-Мінск. Папярэдні цягнік, які выехаў з Анапы 24 верасня, таксама не прыехаў у Гомель. Ён мусіў ехаць праз Бранск, а таксама беларускія гарады Гомель, Жлобін, Бабруйск.
Ілюстрацыйнае фота: https://www.rw.by/
Раней сталася вядома, што зімовую чартарную праграму з Гомеля і Магілёва ў Егіпет плануюць перанесці ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Як мяркуе адно з з беларускіх турагенцтваў, “Белавія” ацаніла рызыкі палётаў з абласных аэрапортаў і вырашыла перанесці вылеты. Прычынай назвалі немагчымасць выкарыстоўваць запасныя аэрадромы Маскоўскага авіяцыйнага вузла праз сістэматычныя абмежаванні і рэжым “Ковёр”.