Гомельскі драмтэатр набірае людзей у трупу без адукацыі і фактычна досведу, акторы абураюцца

“Спецыяльная адукацыя вітаецца, але самае галоўнае – гэта вашы здольнасці і жаданне”, сказана ў абвестцы пра пошуку актораў у Гомельскі драматычны тэатр. “Жах”, – адрэагавалі акторы у каментары “Штодню”.

У якасці бонусу ў абвестцы таксама абяцаюць дапамогу ў далейшым паступленні ў Беларускую акадэмію мастацтваў.

“Спецыяльная адукацыя вітаецца, але гэта не галоўнае, – са смехам пракаментаваў “Штодню” абвестку актор, які пажадаў застацца ананімным. – Яшчэ 10 год таму з тэатральнага Магілёўскага каледжа не нагою дзверы адкрывалі, яшчэ трэба было заслужыць там працаваць, і прасілі завочна скончыць Акадэмію мастацтваў ці Універсітэт культуры. А зараз…. Жах”.

Праслухоўванні кандыдатаў ужо пачаліся. Памер заробку не называецца.

Пасля 2020 года ва ўсёй Беларусі назіраецца заняпад тэатраў: шмат хто з актораў быў звольнены па палітычных прычынах, на іх змену прыйшлі лаялісты ці супрацоўнікі з Расіі. Так, адбылося ў Купаўскім тэатры.

У 2020 годзе кіраваць Гомельскім драмтэатрам прызначылі гомельскую чыноўніцу Аксану Рудзянок. Яна, відаць, павінна была паставіць на месца творчы калектыў. “Акцёры драмтэатра заўжды мелі імідж людзей, якія не маўчалі і маглі выказаць незадаволенасць. Магчыма, гэтым прадыктаванае было прызначэнне Рудзянок. Але яна, як выявілася, была самым прыдуркаватым дырэктарам за ўсю гісторыю тэатра”, – дзяліліся ў 2025 годзе ўспамінамі акцёры драмтэатра.

Тады ўстанову ўзначаліла Алена Шошына, якая дагэтуль узначальвала гарадскі Маладзёжны тэатр. Яе дзейнасць на папярэдняй пасадзе суправаджалася шэрагам праблем. Тады ў Гомельскім драмтэатры спадзяваліся, што фінансавыя праблемы і “творчы сюр”, пра які гавораць былыя падначаленыя Шошынай, не паўторацца ўжо на большай сцэне.

У 2026 годзе Гомелі звярнулі ўвагу на дзіўную трансфармацыю вядомага тэатральнага фестывалю “Славянскія тэатральныя сустрэчы”. Фэст, які дзесяцігоддзямі пазіцыянаваўся як міжнародны форум тэатраў Беларусі, Украіны і Расіі, у афіцыйных паведамленнях раптам пачалі называць “рэгіянальным”. Для многіх гэта выглядае не выпадковай блытанінай, а вельмі сімвалічнай зменай.

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя