Прыпяць у Гомельскай вобласці моцна абмялела. У Мазыры ўзровень вады наблізіўся да мінімальных значэнняў, якія назіраліся ў сярэдзіне жніўня.
Відэа з вельмі абмялелай ракой зняў жыхар Гомельскай вобласці.
Пра гэта ж кажуць і лічбы з сайта Allrivers. Напрыклад у Мазыры, вада ўпала да ўзроўню -4 см да паста, што амаль дасягае самай нізкай адзнакі за час іх назірання за гэты дзень (-5 быў у 2015 годзе). Каля Петрыкава, вада хоць і высока (330 см над пастом), але гэта мінімум за час іх назірання за 14 жніўня. Як і каля Нароўлі (7 см, мінімум за час назірання).
Паводле Белгідрамета, узровень вады на Прыпяці (як і на Нёмане, Дняпры і Бярэзіне) працягвае зніжацца на 1-3 см за суткі. Каля Мазыра і Чарнічаў вада ўпала ніжэй да магчымай адзнакі для суднаходства