Па розных ацэнках на гэтым мітынгу сабраліся ад трох да шасці тысячаў чалавек. Жлобінцы скандзіравалі “Сыходзь” і патрабавалі справядлівасці ад уладаў.
Жлобін стаў горадам з адным самым высокім узроўнем рэпрэсіяў у Гомельскай вобласці, бо там мабілізацыя была адна з самых высокіх у Беларусі.
Звязана гэта было не толькі з масавымі вулічнымі пратэстамі, але і з забастоўкамі на Беларускім металургічным заводзе, які знаходзіцца ў гэтым горадзе. Пік забастоўкі прыйшоўся на 17 жніўня 2020 года, былі спыненыя ўсе печы і прадпрыемства стала.
На заводзе прайшлі масавыя затрыманні і звальненні. Па падліках Dissidentby, больш за 90 існых і былых палітвязняў – са Жлобіна.
Гэты ж горад у 2022 годзе лідзіраваў па колькасці экстрэмістаў у Гомельскай вобласці.