Правакацыі ў дачыненні да актывіста Іллі Міронава

Актывіст Ілля Міронаў паведаміў пра спробу дыскрэдытацыі яго дзейнасці, якую, па яго словах, арганізавалі ананімныя Telegram-акаўнты і звязаныя з імі інфармацыйныя рэсурсы. Паводле Міронава, 28 траўня яму быў дасланы фотаздымак нібыта афіцыйнай інфармацыйнай дошкі пра яго вышук Савецкім РАУС Гомеля. Ён сцвярджае, што атрыманы матэрыял утрымліваў прыкметы фальсіфікацыі, у тым ліку памылку ў пазначэнні артыкула і выкарыстанне старога фотаздымка, які ўжо распаўсюджваўся раней. Пазней, як адзначае актывіст, гэтая інфармацыя была апублікавана ў адным з Telegram-каналаў, які ён называе прапагандысцкім, а таксама спрабавала трапіць у незалежныя СМІ.

Ілля Міронаў:

— У тэлеграм-канале “Беларуская агентура”, які спецыялізуецца на паклёпе супраць беларусаў за мяжой, з’явіўся пост. Адначасова гэтыя ж асобы спрабавалі ўкінуць інфармацыю ў незалежныя СМІ, спрабуючы выставіць мяне як распаўсюдніка неправераных звестак. На маю думку, гэта відавочныя правакацыі і спроба выставіць мяне чалавекам, які “прыдумляе” свой пераслед.

Актывіст заявіў, што ўсё роўна будзе працягваць сваю дзейнасць.

Штодзень

 

 

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя