У горадзе абнаўляюць прыпынкі, мяняюць там таблічкі. У тым ліку новая з надпісам па-руску будзе і каля сквера Янкі Купалы. Такое рашэнне выклікала крытыку ў сацсетках, у тым ліку сярод рускамоўных карыстальнікаў.
“Прабач, Янка, мы ўсе пра***лі, – напісаў карыстальнік М.Ш. – У Гомелі паставілі новы прыпынак каля сквера імя Янкі Купалы з назвай на расейскай мове”.
Ён спытаў карыстальнікаў, ці не павінныя “назвы прыпынкаў у гонар такіх культурных дзеячаў пісацца па-беларуску” і знайшоў падтрымку.
У прыватнасці, шмат хто пісаў, што “ўсё павінна быць па-беларуску”, ці пісацца прынамсі на двух мовах.
“Добра што імя Купалы не пераклалі на расейскую. Бачыла статыстыку, што ў Гомелі з 22 года пасялілася шмат расейцаў… ну як мы разумеем, мову вывучаць яны не захочуць, а прасунуць свой “велікій і магучій””, – адзначыла А.Б.
“Пакуль Беларусь будзе пад РФ, усё будзе на расейскай”, – лічыць П.Ш.
“Гэта ж трэ так не паважаць сябе, нашага клясіка беларускай літаратуры!” – адзначыла А.Л.
“Я вельмі рэдка гавару па-беларуску (часта мешаніна, дыялект), але я супраць таго, каб знакі і прыпынкі называліся па-руску. Пакуль што ў Віцебскай вобласці, дзякуй Богу, такога не бачыў”, – кажа Б.Д. Пры гэтым Б.Б. піша, што ў Віцебску даўно ўсё пераклалі на рускую. Падстава – “гасцям з расісісіі незразумела”.
“Я рускамоўная, але блін навошта такое рабііць”, – скардзіцца С.П.
“У Мінску ўсе надпісы на беларускай мове. Усе пытанні да мясцовых чыноўнікаў”, – патлумачыў М.Б.
Знайшліся ў каментарах адзінкі, якія заявілі пра “нацыкаў” і “мовніков”. Іх погляды, найхутчэй, якраз супадаюць з гэтымі самымі чыноўнікамі, якія нават сквер Янкі Купалы не могуць падпісаць па-беларуску.
Чытайце таксама