“Пешахода проста не відаць”: у Гомельскім раёне скардзяцца на цемру каля прыпынкаў

Жыхарка Гомеля паскардзілася на адсутнасць асвятлення ў раёне Новая Жыццё, каля прыпынку “Паварот на бальніцу”. Паводле яе словаў, там ужо каля дзесяці гадоў не могуць паставіць нават ліхтарныя слупы — нягледзячы на новую забудову і пешаходны пераход.

“Удзень ніхто не хоча прапускаць, а ў такі час яго проста нават не відаць. Прыпынкі — і ў бок горада, і з горада — не асвятляюцца”, — напісала аўтарка допісу ў сацсетках.

У каментарах высветлілася, што гэта не адзінкавая гісторыя. Жыхарка дома на вуліцы Багдана Хмяльніцкага напісала, што ў яе двары асвятлення няма ўжо больш за месяц. Яна тройчы звярталася ў службу 115, а цяпер ёй паведамілі, што заяўка будзе ў працы да 26 лістапада. “Як так працуе гарсвятло, што так доўга выконваюцца заяўкі на аднаўленне асвятлення?” — пытаецца жанчына.

“Штодзень” ужо не раз пісаў пра хранічную праблему з вулічным асвятленнем у рэгіёне. У верасні жыхары Мазыра скардзіліся, што ўвечары не працуюць ліхтары нават на сцежцы здароўя. Тады мы звярталі ўвагу: на феерверкі і святочнае падсвятленне грошы знаходзяцца, а некалькі ліхтароў на маршруце, дзе ходзяць і бегаюць людзі, застаюцца для ўладаў асобнай праблемай.

Штодзень – Homeldays

 

Related posts

“Хоць бы да лістапада наступнага года”: ці паспеюць адрамантаваць мазырскую радзільню?

Гомельскія мастакі скардзяцца на дэфіцыт матэрыялаў

Gods Tower збірае сродкі на рамонт магілы свайго заснавальніка Аляксандра Уракава