Дырэктар “Беларускай арганізацыі па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі” Дзмітрый Логвін у эфіры дзяржСМІ нечакана вярнуўся да старой версіі “трох месцаў” захавання радыеактыўных адыходаў і абвясціў, што нават будзе грамадскае абмеркаванне, якое пачнецца ў жніўні.
Дырэктар БелРАА Дзмітры Логвін
Тры варыянты
Гэтыя варыянты знаёмыя ўсім, хто сачыў за тэмай. Логвін, відавочна, прыхільны да Гарадзенскай вобласці пасля падазронай актыўнасці ў зоне радыеактыўнага забруджвання. “Мы спыніліся на Гродзенскай вобласці. Гэта каля Астраўца, побач з аб’ектам — асноўным вытворцам радыеактыўных адходаў. У прынцыпе, побач, лагістычнае плячо кароткае. І наша прадпрыемства таксама можа з’явіцца там. Адзін з варыянтаў развіцця падзей”, – тлумачыць кіраўнік БелРАА.
Другі варыянт – зона адчужэння, “якая не ўдзельнічае ў эканамічным абароце — зона запаведніка”. “Недалёка ад зоны запаведніка мы знайшлі тэрыторыю. У будучыні, хутчэй за ўсё, гэтая тэрыторыя не будзе выкарыстана ў якімсьці гаспадарчым прызначэнні. І мы паспрабавалі акантурыць яе, каб атрымаць месца пад размяшчэнне нашага прадпрыемства”, – апісаў Логвін.
Трэці накірунак – Магілёўская вобласць, дзе Лукашэнка хочач пабудаваць другую атамную станцыю.
Абмеркаванне
Кіраўнік БелРАА абяцае ўлічыць прымальнасць для насельніцтва, і тут нечакана ўсплывае старая тэма з новымі тэрмінамі. Улады ўсё ж вырашылі правесці грамадскія слуханні. Ці нармальныя і адкрытыя? Сумнеўна, але час пакажа.
На сёння запланаваныя слуханні на жнівень-верасень. Цяпер жа прадстаўнікі арганізацыі ездзяць у рэгіёны, а фактычна на прадпрыемствы: абіраюць “найбольш развітыя прамысловыя сектары сельскагаспадарчыя, дзе можна з людзьмі паразмаўляць”.
“Людзі больш падрыхтаваныя, вядома, у Гродзенскай вобласці, у Астраўцы. Яны жывуць побач з гэтым аб’ектам, яны бачаць усе бонусы. Гэта значна больш развіты рэгіён у параўнанні з астатнімі, якія мы выбіраем пад нашу пляцоўку. Адсоткаў за 70 людзей у цэлым па гэтым рэгіёне бачаць і не супраць размяшчэння нашага прадпрыемства ў сябе”, – пераконвае Логвінаў. І яшчэ 60% не супраць АЭС у Магілёўскай вобласці, быццам бы.
І не кажа, як гэтыя дадзеныя былі ім атрыманыя і наколькі яны рэлеватныя.
Але што дакладна вядома, нават са словаў Логвіна, жыхары “запаведніка”, зоны адчужэння ідэю будаўніцтва месца захоўвання адыходаў АЭС успрынялі ў штыкі.
“Найгоршым чынам справы ідуць менавіта ў запаведніку. Хаця там ёсць насельніцтва, якое ўдзельнічае ў працы непасрэдна самога запаведніка. Ёсць пэўны навуковы кластар. У рамках апытальніка людзей, якія не падтрымліваюць будаўніцтва нашага аб’екта на іх тэрыторыі, іх шмат — больш за 50%”, – прызнаў кіраўнік арганізацыі-прамоўтара.
Што яшчэ стала вядома
- БелАЭС, па звестках “БелРАА”, генеруе каля 90% радыеактыўных адыходаў. Яшчэ 10% прыкладна 750 арганізацыяў, у тым ліку анкалагічныя клінік. Але пры гэтым не ўдакладняецца, наколькі адрозніваецца небяспечнасць гэтых адыходаў і адыходаў з БелАЭС.
- Магутнасці арганізацыі, якая раней утылізавала радыеактыўныя адыходы пасля пачатку працы АЭС не спраўляецца (сама БелРАА).
- Ядзернае паліва перапрацуе ўсё ж РФ.
- Улады абяцаюць, што з’яўленне месца захавання адыходаў створыць “плюс дзесьці 5 000”працоўных месцаў і “развіццё сацыяльнай інфраструктуры”.
- Рашэнне па пляцоўцы плануюць прыняць 2026-2027 годзе (зноў адсунулі), а будаўніцтва пачаць у 2028-м. Месца спатрэбіцца вельмі шмат –50-100 га. Будаваць і праектаваць будуць беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы.Штодзень
Чытайце па тэме:
як улады шукаюць месца для атамных адходаў
«Падарунак» дзясяткам пакаленняў: як Беларусь будзе захоўваць ядзерныя адходы са сваёй АЭС
Жыхарам Гомельшчыны падрыхтавацца: на тэрыторыі вобласці можа паўстаць ядзерны магільнік
Андрэй Мядзведзеў: Зона адчужэння – унікальнае месца, такога на Зямлі больш няма
Ці можна давяраць? Самы забруджаны рэгіён — “за” атам