HomelDays_Logo_Main-mobil

Навігатар падманам завёў расійскага турыста ў Гомель

Расіянін падзяліўся ў сацсетках самым “вялікім фэйлам” у паездцы па Беларусі. А менавіта ён па навігатары ехаў у Нясвіжскі замак, а заехаў у Гомель.

Фота, згенераванае ШІ. Аўтар: Штодзень

“Паехаў на машыне з дзяўчатамі. Заехалі ў Мінск, Брэст, Гродна і вярнуліся ў Мінск. Раніцай за кавай пытаемся: «Што паглядзець?» Нам кажуць: Нясвіжскі замак і Мірскі замак. Прыехалі ў Мірскі — вельмі спадабалася. Вырашылі ехаць у наступны. Забіваю «Нясвіжскі замак» у навігатар. Ён паказвае: Гомель”, – патлумачыў Яўген.

Але ў яго не з’явілася ніякіх падазрэнняў: “300 км для шалёнага сабакі — не крук”. Нейкія думкі пачалі ўзнікаць толькі за 200 метраў да пункту.

“У парку стаіць драўляная копія замка. Я праехаў 300 км, каб паглядзець на макет Нясвіжскага замка ў Гомелі”, – паскардзіўся расіянін.

Нагадаем, што ў ліпені з’явілася інфармацыя, што макеты з Піянерскага скверыка дэмантуюць. У аб’екта “Нясвіжскі замак” на “Яндэкс-мапах” стаіць пазнака “Закрыта назаўсёды”, таму паўтарыць такую ж памылку, наўрад ці, у кагосьці атрымаецца.

Штодзень

Слайдар пастоў