HomelDays_Logo_Main-mobil

На скрыжаванні вуліцаў Савецкай і Кожара змяншаюць зялёную зону дзеля пашырэння дарогі

Гарадскія ўлады падаюць як паляпшэнне для кіроўцаў, магчымасць выдзяліць асобны левы паварот з Савецкай на Кожара і скарачэнне рызыкі ДТЗ. Але на практыцы гэта прывядзе да скарачэння зялёнай зоны.

“Для пашырэння праезнай часткі нам неабходна правесці падрыхтоўчыя работы: будзе перанесена некалькі апор лініі электраперадачы. Цяпер на месцы будаўніцтва праводзіцца выбарка грунту, паралельна ідуць узгадненні па пераносе кабельных ліній падземных камунікацый. Далей будзе рыхтавацца пясчана-шчэбеневая аснова дарогі, устанаўлівацца бартавыя камяні. Апошнім этапам стане ўкладка асфальтабетоннага пакрыцця і нанясенне разметкі на новым участку дарогі”, – рассказвае дзяржСМІ прараб Канстанцін Сямёнчанка.

Ён не згадвае зялёную зону, але на фота бачна, што практычна знішчаны газон, могуць пацярпець карані дрэваў і самі дрэвы. Відавочна, што падобныя пытанні гарадскія ўлады не цікавяць.

Нагадаем, што ў 2025 годзе Савецкую пашыралі ў раёне перакрыжавання з вуліцай Рагачоўскай/Тэльмана. Цэнтральная вуліца Гомеля – адна з самых перагружаных трафікам і яе ўжо неаднойчы павялічвалі, каб было больш месца для аўтамабіляў.

Слайдар пастоў