Магчыма, яго ўжо знайшлі? Італьянская сям’я шукае Анатоля Кавалёва з Гомеля

Гаворка ідзе пра Анатоля Кавалёва з Гомеля, 1990 года нараджэння, які жыў у сям’і да 2002/03 гадоў у італьянскім рэгіёне Лаціна.

“Я і мая сям’я шукаем чалавека, якога цяпер ужо завуць Анатоль Кавалёў, які некалькі летаў запар гасцяваў у нашым доме ў правінцыі Лаціна, да 2002/2003 года. Ён нарадзіўся ў чэрвені 1990 года і быў родам з Гомеля, у Беларусі. Бацьку звалі Сяргей, а маці – Валянціна, якая, калі я не памыляюся, працавала настаўніцай”, – напісала жанчына з імём Ale Cec у “Фэйсбуку”.

Фота: ФБ-суполка “Тыя, хто прымае дзяцей Чарнобыля”

Гэтая публікацыя пасля была перапублікаваная ў “Трэдсе” ужо на беларускай мове.

Знайсці мужчыну пакуль не атрымалася, але пад арыгінальным допісам некалькі гадзінаў таму з’явіўся каментар: “Прывітанне. Ён працуе са мной на фруктовым складзе. Ферара, Санта-Марыя-Кодыф’юмэ”. Пакуль тое, што гэта той самы Анатоль Кавалёў, не пацверджана.

Нагадаем, што ў траўні ў сацсетках іншая італьянская сям’я з Сардыніі, якая амаль 30 гадоў шукала хлопчыка з Гомеля, знайшла яго праз сацсеткі. Кранальная гісторыя сабрала сотні тысяч праглядаў і тысячы каментароў у сацсетках.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць