Купля без касіра: на АЗС у Яроміна з’явіўся першы ў Беларусі робат

На аўтазапраўцы “Беларуснафты” ў Яроміна, што пад Гомелем, пачаў працу першы ў краіне робатызаваны гандлёвы модуль. Комплекс пад назвай “Цікавік” цалкам аўтаматызуе працэс пакупкі — ад прыёму заказу да выдачы тавару, паведамляе прэс-служба “Беларуснафты”.

У асартыменце — сотні пазіцый, у тым ліку напоі, закускі і аўтамабільныя тавары. Праект рэалізаваны сумесна з кампаніяй  “ІдэйРобатыксТрэйд”  пры ўдзеле ўпраўлення лічбавізацыі.

Распрацоўка заняла каля года: пад працу робата адаптавалі стандартны павільён і стварылі асобныя кліенцкую і тэхнічную зоны.

Зараз модуль працуе ў кругласутачным рэжыме і праходзіць тэставанне. Калі тэхналогія пакажа сваю эфектыўнасць, такія комплексы могуць з’явіцца і на іншых АЗС “Беларуснафты”.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць