Якія артэфакты музей выратаваў з чарнобыльскай зоны

Гэтыя рэчы былі сабраныя навуковымі супрацоўнікамі Веткаўскага музея, якія ездзілі разам са спецкамандамі па дэзактывацыі населеных пунктаў (хоць не атрымлівалі такога загаду). “Штодзень” адабраў топ артэфактаў.

“Інтуіцыя падказвала, што шмат якія беларускія вёскі, шляхецкія ваколіцы і стараабрадніцкія слабоды асуджаныя на высяленне. Так у фонды музея трапілі іконы, рукапісныя кнігі і старадрукі, прадметы традыцыйнага адзення і ўзорнага ткацтва… 316 экспанатаў”, – пішуць у музеі.

Старадрукі і рукапісныя кнігі. Каштоўныя кніжныя помнікі перыяду XVI – пачатку XX стст. з Веткаўшчыны і ваколіцаў.

Самае старое выданне з тых, што паказалі ў музеі гэта Трыёдзь каляровая, 1591 г. Надрукаваная ў маскоўскай друкарні і захоўвалася ў в. Папсуеўка. Першая такая кніга выйшла ў кракаўскай друкарні, заснаванай магнатамі ВКЛ, на 200 год раней (1483).

Таксама ў тройцы самых старых кнігаў статут “Вока царкоўнае”, 1610 г. Першы друкаваны статут, надрукаваны ў маскоўскай друкарні Анісіем Радзішэўскім, які бытаваў у в. Барба. І “Мінея агульная”, надрукаваная таксама ў Маскве ў 1632 г., якая захоўвалася ў в. Папсуеўка.

Праз некалькі дзён у Веткаўскім музеі адкрыецца выстава, прысвечаная “Залатому” Евангеллі пачатку XVI ст. Яно ўпрыгожанае рознакаляровым арнаментам з ужываннем тэмперных фарбаў і ліставога золата. У 1934 годзе яго спрабавалі закапаць як перажытак мінулага, але выратавала жанчына з в. Косіцкая.

У 1991 годзе знікла і сама Косіцкая слабада. Яна сярод 59 населеных пунктаў Веткаўскага раёна, якія зніклі з мапы пасля Чарнобыльскай трагедыі ў 1986-1991 гг., Разважаючы пра лёс цудоўнага манускрыпта, яго гаспадар, ужо стары, у 2005 г. наведаў Веткаўскі музей і сказаў: “Сюды. Яна тут дома будзе”.

Іконы

“На рубяжы XVII-XVIII стст. на Ветцы пры манастырах было арганізавана іканапісанне. Іконы і кнігі Ветка пастаўляла ўсяму стараабрадчаскаму свету”, – кажуць у музеі.

Сярод экспанатаў адселеных вёсак, магчыма, самая старажытная ікона Міколы (XVII – пачатак XIX стст), бытавала ў в. Барба. Большасць іншых артэфактаў XVIII –  ХІХ стагоддзяў. У прыватнасці Маці Божая Знаменне, Пакровы, Праведны Іосіф.

Штодзень
Чытаць па тэме:
Веткаўскі музей шукае навуковых супрацоўнікаў пасля чыстак 
Веткаўскі музей збірае грошы на старадаўнія іконы
Падборка фільмаў пра катастрофу на ЧАЭС
Юбіляр Зянон Пазняк – пра наступствы катастрофы на ЧАЭС у 1991-м (відэа)
Сярод герояў Беларусь дагэтуль няма ліквідатара аварыі на ЧАЭС, ураджэнца Гомельшчыны Васіля Ігнаценкі
Чарнобыль на фоне вайны: што цяпер адбываецца ў зоне

Related posts

“За ідэю ці ілюзію заробку”. Гамяльчане зноў абмяркоўваюць нізкія зарплаты і цяжкасці з пошукам працы

“Размова запісваецца”. Гамяльчанін паскардзіўся на ваду, а ў 115 зрабілі заўвагу яму самому

Старадаўнія строі і народныя танцы: Ларыса Шчыракова запрашае на этнафотасэты ў Беластоку