Гомельская ілюстратарка Таццяна Багданава выйшла ў фінал міжнароднай прэміі Hiii Brand Illustrators Awards

Ілюстратарка і пісьменніца з Гомеля Таццяна Багданава стала фіналісткай прэстыжнага міжнароднага конкурсу Hiii Brand Illustrators Awards. У фінал трапілі ілюстрацыі да яе аўтарскай кнігі “Не на сваім месцы” (“Out of Place”).

Пра гэта мастачка паведаміла ў сваіх сацыяльных сетках.

“Я працавала над гэтай кнігай цэлы год, а колькі яна жыла ўва мне ў якасці ідэі… Гэта неверагодна значная падзея для мяне!”

Акрамя асноўнай узнагароды, у конкурсе праходзіць і People’s Choice Award, пераможцу якой вызначаюць інтэрнэт-галасаваннем. Таццяна Багданава заклікала ўсіх ахвотных падтрымаць яе працу.

Таццяна Багданава — беларуская ілюстратарка, мастачка і аўтарка родам з Гомеля. У 2023 годзе ў выдавецтве “Папуры” выйшла яе дзіцячая кніга “Мацей і чароўная раса”, якую яна сама напісала і праілюстравала. Таксама яна з’яўляецца аўтаркай кнігі “Не на сваім месцы” (“Out of Place”) і супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі выдавецтвамі, ствараючы ілюстрацыі да дзіцячых выданняў.

Hiii Brand Illustrators Awards — міжнародны конкурс у галіне кніжнай і камерцыйнай ілюстрацыі, які праводзіцца з 2012 года. У ім штогод удзельнічаюць мастакі з дзясяткаў краін свету, а ў фінал трапляюць найбольш адметныя аўтарскія праекты.

Як падтрымаць Таццяну Багданаву

Падтрымаць гомельскую ілюстратарку можна ў намінацыі People’s Choice Award.

Для гэтага неабходна:

  • перайсці па спасылцы на старонку галасавання (яна размешчана ў сацыяльных сетках Таццяны Багданавай);
  • аўтарызавацца на сайце;
  • прагаласаваць за кнігу “Out of Place” (“Не на сваім месцы”).

Штодзень
Фота: сацсеткі Таццяны Багданавай

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя