HomelDays_Logo_Main-mobil

Gods Tower збірае сродкі на рамонт магілы свайго заснавальніка Аляксандра Уракава

Афіцыйная старонка гомельскага метал-гурта Gods Tower у Facebook абвясціла збор сродкаў на рамонт магілы аднаго з заснавальнікаў калектыву Аляксандра Уракава. Музыкант пахаваны на Рандоўскіх могілках у Гомелі. У допісе гаворыцца, што на ўчастку магілы пачала правальвацца плітка і яе неабходна тэрмінова прывесці ў парадак. На рамонт, паводле ацэнкі гурта, трэба каля 500 беларускіх рублёў. “Будзем вельмі ўдзячныя тым, хто зможа дапамагчы любой сумай. Нават невялікай: 5, 10, 20 рублёў”, — звярнуліся музыкі да слухачоў. Перавод у Беларусі можна зрабіць на картку Альфа-Банка па нумары +375 29 913-98-08. Таксама пазначаны PayPal: godstowerband@gmail.com.

Аляксандр Уракаў быў гітарыстам і музычным аўтарам Gods Tower. У 1989 годзе ён разам з вакалістам Уладзіславам Наважылавым, вядомым як Lesley Knife, стварыў гурт, які ў 1992-м атрымаў цяперашнюю назву. Уракаў вызначыў пазнавальнае гучанне калектыву — цяжкі метал з фольк-матывамі, паганскай вобразнасцю і складанымі гітарнымі партыямі.

Gods Tower — адзін з найбольш вядомых гомельскіх гуртоў і важная з’ява беларускай цяжкай музыкі. Калектыў выступаў у Беларусі і за мяжой, выпускаў запісы для еўрапейскага рынку і граў на фестывалі Sziget у Будапешце. Уракоў памёр у Гомелі 14 снежня 2003 года, яму было 29 гадоў. Праз гады Gods Tower аднавіў дзейнасць і выдаў альбом Steel Says Last, цалкам складзены з музыкі Уракова.

Штодзень

Можна пачытаць па тэме:
90-я без фільтраў: як выжывалі героі гомельскага андэграўнду

Слайдар пастоў