У Варшаве адсвяткавалі Дзень Гомеля — з квізам, музыкай і навінай пра гістарычны герб (фотарэпартаж)

У Варшаве прайшоў Дзень Гомеля — сустрэча для тых, хто хоча хоць на вечар вярнуцца ў родны горад. Пляцоўку аформілі ў атмасферы гомельскага вакзала: з буфетам, кіёскам са старымі і сучаснымі рэчамі, музыкай, выставай і нават варажбіткай.

У праграме былі краязнаўчы квіз ад Яўгена Меркіса, навінавы дайджэст і лекцыя гісторыка Яўгена Малікава пра гербы Гомеля. Падчас выступу прагучала і важная навіна: украінскі гісторык Алег Аднарожанка адшукаў у архіве дакумент, які пацвярджае рэканструкцыю формы аднаго з гістарычных гомельскіх гербаў.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць